Аляксандр Лукашэнка накіраваў тэлеграму лётчыку-касманаўту Алегу Навіцкаму

16 ноября 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў тэлеграму лётчыку-касманаўту Расійскай Федэрацыі Алегу Навіцкаму. Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць за тое, што ў такі адказны момант, як падрыхтоўка да старту касмічнага карабля, Алег Навіцкі не забывае пра свае карані, пра Беларусь, чый флаг адправіцца ў космас разам з ім. 

Алег Навіцкі ўзначаліць асноўны экіпаж новай экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю, старт касмічнага карабля "Саюз МС-03" запланаваны на заўтра. У космас таксама адправяцца астранаўты з Францыі і ЗША. Ім трэба будзе правесці больш за 50 навуковых эксперыментаў, а таксама работу з расійскім, японскім і амерыканскім касмічнымі грузавымі караблямі.