Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з тэрактам у Стамбуле

1 января 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэракта ў Стамбуле.

Як паведамлялася, у выніку нападу на начны клуб у Стамбуле загінулі 39 чалавек, у тым ліку 16 замежных грамадзян. Каля 70 чалавек шпіталізаваныя. Тэракт учынілі невядомыя злачынцы. Паводле інфармацыі мясцовага тэлебачання, стральбу пачалі двое ў касцюмах Санта-Клауса. Усяго ва ўстанове на той момант знаходзілася ад 700 да 800 наведвальнікаў.