Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выставы MILEX-2019

15 мая 2019

Сёння пачала працу IX Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019. Яе фармат чарговы раз пацвярджае адкрытасць Беларусі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выставы.

"На гэтым прадстаўнічым форуме традыцыйна дэманструюцца асноўныя тэндэнцыі фарміравання сусветнага рынку зброі, а таксама найноўшыя дасягненні вядучых беларускіх і замежных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Фармат мерапрыемства чарговы раз пацвярджае адкрытасць нашай краіны, яе зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі ў сферы гарантавання бяспекі, а таксама дае магчымасць шырокай грамадскасці азнаёміцца з вынікамі працы айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, які з'яўляецца адным з прыярытэтных, высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі", - гаворыцца ў прывітанні.