Аляксандр Лукашэнка збіраецца ў кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры

21 августа 2019

Будучыя рабочыя паездкі Прэзідэнт праанансаваў, інспектуючы Іўеўскі рэгіён. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе жніва. Так, масавая ўборка на Гродзеншчыне завершана, працы ідуць на апошніх гектарах. Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, неабходна дзейнічаць разумна, мінімізаваць страты, асабліва з улікам уборкі кукурузы, а рэгіёны арыентуе на большую самастойнасць у пытанні нарыхтоўкі кармоў. 

У найбліжэйшы час Прэзідэнт вывучыць сітуацыю ў сферы перапрацоўкі льна. Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць Карэлічы і Дзятлава, дзе азнаёміцца з працай ільнозаводаў, якія завяршылі мадэрнізацыю.