Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане

29 мая 2014

Учора позна ўвечар борт беларускага лідара прызямліўся ў Астане. Сёння тут пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.


Спачатку лідары Беларусі, Казахстана і Расіі сустрэнуцца ў вузкім складзе, затым да іх далучацца прэзідэнты Арменіі і Кыргызстана, а таксама члены дэлегацый. У цэнтры ўвагі - пытанне падпісання дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Акрамя таго, плануецца разгледзець пытанні, якія датычацца знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.