Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у Віцебскай вобласці

7 июля 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў гэтыя хвіліны знаходзіцца з рабочай паездкай у Віцебскай вобласці, у гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна. Плануецца, што Кіраўнік дзяржавы наведае аб'екты гэтага населенага пункта, якія будуюцца і рэканструююцца. У іх ліку - Копыская ўчастковая бальніца, а таксама Пятроўскі вал і набярэжную ракі Днепр. Акрамя таго, Прэзідэнт наведае цэнтр народнай творчасці і рамёстваў. Там Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра ход выканання яго даручэнняў па сацыяльна-эканамічным развіцці і добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка, а таксама сельгаспрадпрыемстваў Шклоўскага раёна. У прыватнасці, размова пойдзе пра рэалізацыю інвестпраектаў па стварэнні высокатэхналагічнай аграрнай вытворчасці. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка таксама сустрэнецца з жыхарамі гарадскога пасёлка Копысь і найбліжэйшых населеных пунктаў.