Аляксандр Лукашэнка напярэдадні прыняў з дакладам міністра эканомікі

20 сентября 2017

Для развіцця бізнесу ў Беларусі знімуць практычна ўсе адміністрацыйныя бар'еры. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, прымаючы з дакладам міністра эканомікі.

Абмяркоўваліся праекты ўказаў па рамеснай дзейнасці і аграэкатурызме, павышэнні ролі Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Яны ўваходзяць у пакет дакументаў па стымуляванні дзелавой актыўнасці.

Так, больш свабоды з'явіцца ў майстроў пры продажы сваіх вырабаў. Гэта магчымасць дадатковага заробку, асабліва на сяле. Акрамя таго, гаспадары аграсядзіб змогуць аказваць шэраг дадатковых паслуг, напрыклад, праводзіць вяселлі і банкеты. Раней былі абмежаванні.

Падтрымку знайшлі і адміністрацыйныя карэкціроўкі. Аб гэтым Прэзідэнт гаварыў на сустрэчы з дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. За парушэнні маюць намер знізіць штрафы і скараціць выпадкі прымянення канфіскацыі. На гэта часта скардзіліся бізнесмены. Прэзідэнт даручыў стварыць максімальна камфортныя ўмовы для дзелавых людзей, але нагадаў, што пры гэтым ніхто не здымае адказнасці. Важны баланс.

Нагадаем, што да 1 кастрычніка ўрад павінны падрыхтаваць поўны пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва. Гэта дазволіць палепшыць бізнес-клімат і павысіць занятасць насельніцтва.