Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Томіслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў

18 мая 2017

За ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.

Аляксандр Лукашэнка сёння ўзнагародзіў Томіслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў. За доўгія гады на пасадзе Прэзідэнта і Старшыні Скупшчыны Сербіі Томіслаў Нікаліч зрабіў шматлікае для развіцця сувязяў паміж нашымі краінамі. З прыходам да ўлады сербскага палітыка, адносіны паміж Мінскам і Бялградам ашаламляльна змяніліся, падкрэсліў сёння беларускі лідар.

31 мая заканчваецца тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Томіслава Нікаліча. 2 красавіка ў Сербіі адбыліся выбары, перамогу ў якіх атрымаў дзеючы кіраўнік урада Аляксандр Вучыч. Сённяшняя сустрэча лідараў краін - магчымасць зверыць гадзіннікі. Тэт-а-тэт палітыкі абмеркавалі стан адносін, рэалізацыю агульных інвест-праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў.

У Сербіі ўжо дзейнічаюць зборачныя вытворчасці беларускіх трактароў і аўтобусаў. Прапрацоўваюцца новыя кааперацыйныя ідэі. Працягваецца і рэалізацыя маштабных праектаў у беларускай сталіцы "Маяк Мінска" і "Мінск-Мір". Дарэчы, з 2009 па 2015 год тавараабарот паміж краінамі павялічыўся амаль у 5 разоў.