Аляксандр Лукашэнка інспектуе ўборачную ў Шклоўскім і Аршанскім раёнах.

18 августа 2017

Ход уборачнай кампаніі ў Беларусі працягвае інспектаваць Прэзідэнт. Сёння Кіраўнік дзяржавы наведвае гаспадаркі Шклоўскага і Аршанскага раёнаў. Асаблівая ўвага пытанням селекцыі.

Замежныя сарты азімай пшаніцы і жыта далі ўраджайнасць каля 100 цэнтнераў з гектара. У той жа час беларускія селекцыянеры ўжо атрымалі насенне, якое не саступае замежным аналагам па ўраджайнасці. Па словах Кіраўніка дзяржавы, у ранейшыя гады тут убіралі ў 6 разоў менш збожжа. А само поле незвычайнае яшчэ і тым, што размешчана на тэрыторыі адразу дзвюх абласцей - Магілёўскай і Віцебскай. Яго плошча - каля паўтысячы гектараў. Зрабіць гэта поле свайго роду эксперыментальным у свой час прапанаваў Кіраўнік дзяржавы. Селекцыйная работа, якая тут вядзецца, важная для ўсёй краіны. Эксперымент пацвердзіў: якаснае насенне, захаванне культуры земляробства і ўсіх тэхналагічных працэсаў практычна на любой глебе могуць даць высокія ўраджаі. А значыць, вопыт, атрыманы тут, змогуць выкарыстаць і іншыя гаспадаркі ў розных рэгіёнах Беларусі. Аляксандр Лукашэнка расказаў, як працаваў на гэтай зямлі з малых гадоў, і падзяліўся самымі яркімі ўспамінамі.

У асноўным уборачную кампанію ў краіне неабходна завяршыць да канца тыдня. Нельга дапусціць зніжэння тэмпаў работ. Пра гэта яшчэ раз нагадаў Кіраўнік дзяржавы. А ў паўночныя рэгіёны, дзе ўбрана крыху больш за палову плошчаў, пры неабходнасці можа быць накіравана і дадатковая тэхніка.

Таксама Прэзідэнту далажылі, як выконваецца даручэнне па стварэнні самай сучаснай збожжаўборачнай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка асабіста праінспектаваў ход жніва на флагманскім камбайне "ПАЛЕССЕ GS16". Месца камбайнера заняў адзін з працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. А побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы ля кабіны і знаёміўся з працай тэхнікі на хаду. Праз некаторы час за рулём камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе пяццю тонамі збожжа. "ПАЛЕССЕ GS16" - навінка мадэльнага раду гомельскіх вытворцаў. Машына з рухавіком магутнасцю 530 конскіх сіл прызначаная для працы з высокаўраджайнымі культурамі. Прэзідэнт даручыў канструктарам ужо да наступнай уборачнай абнавіць мадэль, ліквідаваўшы ўсе выяўленыя на практыцы недахопы, а таксама заняцца распрацоўкай і стварэннем яшчэ больш дасканалага камбайна. Нагадаем, у свой час менавіта па даручэнні Кіраўніка дзяржавы пачалася гісторыя развіцця айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання. За два дзесяцігоддзі на прадпрыемстве "Гомсельмаш" асвоена вытворчасць 7-мі базавых мадэляў камбайнаў і 38-мі мадыфікацый розных класаў.

Каб падкрэсліць нацыянальны каларыт і сувязь пакаленняў, сёння журналісты надзелі майкі з беларускім арнаментам. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка даў прадстаўнікам СМІ майстар-клас па ўборцы збожжавых сярпом. Гэты традыцыйны спосаб працы выклікаў жывую цікавасць не толькі ў журналістаў. Далучыцца пажадалі кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і іншыя высокапастаўленыя асобы. Без працы не застаўся ніхто.

Затым прадстаўнікі СМІ паднеслі Кіраўніку дзяржавы сімвалічны падарунак. Нашы журналісты разам з калегамі, карыстаючыся нагодай, перадалі Прэзідэнту фатаграфію флагманскага камбайна ў полі. Менавіта за працай гэтай мадэлі Прэзідэнт назіраў падчас наведвання гаспадарак.