Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі выставу "Белагра-2016"

8 июня 2016

Насычаны палітычны дзень прадоўжыўся на выставе "Белагра". Увечары Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі экспазіцыю на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1. Лідары азнаёміліся з народнагаспадарчым комплексам - ад тэхнікі да тэкстылю і прадуктаў харчавання. Свае тавары прадэманстравалі тут больш за 500 сусветных кампаній, у тым ліку і з Расіі. Асаблівую цікавасць выклікалі стэнды Мінскага трактарнага завода і "Амкадора", убачылі прэзідэнты і новыя мадэлі нашага лёгпрама. Больш падрабязна Святлана Лук'янюк.

"Белагра" ўрачыста адкрылі напярэдадні. Але і сёння, у другі дзень, цікавасць да экспазіцыі не знізілася. Тут усё, што вырошчваюць, шыюць, збіраюць і распрацоўваюць у Беларусі. Усе, што мы экспартуем, і багаты асартымент, якім напаўняем унутраны рынак. Сёлета выстава прымеркаваная да Форуму рэгіёнаў, таму лагічныя чаканні па падпісанні кантрактаў менавіта з партнёрамі з усходняй суседкі. Губернатар Іванаўскай вобласці ў Беларусі госць часты. Летась у Сочы на такім жа форуме падпісаў пагадненне з Беллёгпрамам. Сёння абмяркоўвае партнёрства з "Магатэксам".

Добра прадаецца на знешніх рынках і наша сельгастэхніка. Туды ідзе дзесьці дзве траціны ад вытворчасці.

Кожная з дэлегацый, якая прыязджае на "Белагра", спыняецца ля стэндаў нашага машынабудавання. Бо беларускія трактары, МАЗы і БелАЗы добра ведаюць. Мы экспартуем тэхніку ў 60 краін свету. Якасць пацвярджаецца часам ды і ў цане ў заходніх узораў мы выйграем.

Менавіта са стэнда Мінскага трактарнага завода і пачалі сёння агляд нашай экспазіцыі віп-госці - прэзідэнты Беларусі і Расіі. Гэтая тэхніка на расійскіх палях прайшла не адзін кіламетр. Сёння мы гатовыя прапанаваць і зусім новыя мадэлі, і перадавыя тэхналогіі.

Гаварылі і наконт супрацоўніцтва Мінскага трактарнага з расійскімі кампаніямі, сумесных распрацовак і выпрабаванняў, кааперацыі.

Сельскай гаспадарцы акрамя такіх гігантаў палёў мы гатовыя прапанаваць і авіяцыю. Такія дэльталёты пакуль не ўсе гаспадаркі рашаюцца набыць, але, як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, выгада каласальная.

На доўгую працу настроеныя беларускія і расійскія медыкі. Імпартазамяшчэнне і агульны рынак лекаў - над гэтым зараз працуюць навукоўцы, распавёў кіраўнікам дзяржаў Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко ля стэнда нашых навуковых ноу-хау ў розных галінах.

Сёлета выстава "Белагра" размясцілася на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1. Плошча - 30 квадратных метраў. Прэзідэнты агледзелі ўсю экспазіцыю, перамяшчаючыся на аўтобусе. Дзяліліся, што ўразіла з убачанага.

Амаль 550 кампаній з 23 краін свету сёння ў Мінску на гэтай пляцоўцы паказваюць свае лепшыя тавары. Ля стэнда нашага "Амкадора" наступны прыпынак. Прэзідэнтаў сустракае кіраўніцтва прадпрыемства. Сёння гатовыя прапанаваць усю лінейку тэхнікі - дарожнай, камунальнай і сельскагаспадарчай. Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну паказваюць новыя мадэлі. У першую чаргу для меліярацыі і тэлескапічны пагрузчык. Такі тавар сёння цікавы знешнім рынкам.

Багатая Беларусь не толькі тэхнікай, але і тэкстылем. У лёгкай прамысловасці на выставе свой павільён. Тут не толькі тканіна, пераважна льняныя, але і гатовыя вырабы. Туды і запрасілі прэзідэнтаў. Пра цеснае супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі распавёў старшыня канцэрна "Беллёгпрам" Мікалай Яфімчык.

Што сёння можа прапанаваць беларуская лёгкая прамысловасць, паказалі тут жа. Гэта і розныя мадэлі школьнай формы, і адзенне для дзяўчат і юнакоў.

Ацаніць якасць убачаных на стэндзе вырабаў змогуць і прэзідэнты. У падарунак ад нашых вытворцаў ім кашулі з беларускім арнаментам.