Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі адукацыйны цэнтр "Сірыус"

15 февраля 2019

Гэты дзень у Сочы прысвечаны гуманітарнаму супрацоўніцтву Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі адукацыйны цэнтр "Сірыус". Навучанне для таленавітых дзяцей там праводзяць адразу па трох кірунках - навука, спорт, мастацтва. Кіраўнікі дзяржаў разам агледзелі комплекс, пагутарылі з яго выхаванцамі, сярод якіх ёсць і таленты з нашай краіны. А пасля правялі рабочую сустрэчу з удзелам профільных міністраў, якія курыруюць культуру, адукацыю і спорт, дзе вызначылі перспектыўныя нішы супрацоўніцтва ў гэтых сферах.

Па выніках сустрэчы кіраўнікі дзяржаў не толькі зрабілі ўласцівую такому фармату "пратакольную заяву для СМІ", але і адказалі на пытанні журналістаў. У Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на працягу трох дзён былі шчыльныя кантакты, абмяркоўваліся не толькі эканамічныя пытанні, але і шырокі парадак дня саюзнай інтэграцыі.