Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Лаўроў на сустрэчы разгледзелі ўвесь спектр двухбаковых адносін

30 мая 2018

Беларуска-расійскія адносіны, падрыхтоўка да пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета ў Мінску і міжнароднае супрацоўніцтва сталі ключавымі тэмамі на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Асаблівую ўвагу надалі інтэграцыйнай тэматыцы ў кантэксце Саюзнай дзяржавы, а таксама магчымасці пашырэння супрацоўніцтва ЕАЭС з іншымі краінамі і аб'яднаннямі.

Адзначым, візіт Сяргея Лаўрова ў Мінск стаў першым рабочым пасля перапрызначэння на пасаду кіраўніка МЗС. Пасля гадзіннай размовы з Кіраўніком беларускай дзяржавы дыпламат зрабіў заяву для прэсы. На сустрэчы разгледзелі ўвесь спектр двухбаковых адносін. Абмеркавалі і эканамічныя праекты, якія, паводле ацэнкі Сяргея Лаўрова, развіваюцца вельмі паспяхова.