Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў дамовіліся прадоўжыць традыцыю ўзаемных кантактаў

19 февраля 2016

З афіцыйным візітам Ільхам Аліеў наведваў Мінск у лістападзе мінулага года. Тады прэзідэнты падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой пацвердзілі гатоўнасць садзейнічаць палітычнаму дыялогу паміж краінамі. Беларусь і Азербайджан узгоднілі праграму сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва на найбліжэйшыя 10 гадоў.

Уздыму агульнага гандлю спрыяла адкрыццё пасольстваў. З 2007 года ідзе рэалізацыя сумесных праектаў. У Азербайджане створаны зборачныя вытворчасці трактароў, грузавых аўтамабіляў, аўтакранаў і ліфтаў. Лепшы прыклад вытворчай кааперацыі - завод у Гянджы. З яго канвеера сышлі ўжо 6 тысяч трактароў і 3 тысячы аўтамабіляў і прычэпаў МАЗ. Рынак збыту - увесь Каспійскі рэгіён.

У 2015-м годзе Аляксандр Лукашэнка наведваў краіну з рабочым візітам і прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў, якія праходзілі ў Баку.