Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмеркавалі дзейнасць Ашчадбанка ў нашай краіне

16 июля 2019

Яшчэ адна сустрэча ў Палацы Незалежнасці датычылася ў тым ліку і беларуска-расійскіх адносін у фінансавай сферы. Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмеркавалі дзейнасць Ашчадбанка ў нашай краіне. Нагадаем, у Беларусі ўжо 10 гадоў працуе даччыная кампанія БПБ-Ашчадбанк. Але ўсё ж падставай візіту ў Мінск старшыні праўлення расійскай фінансавай структуры стаў удзел у карпаратыўных спаборніцтвах. У гэтыя дні Мінск прымае міжнародную Ашчадбанкіяду, якая сабрала каля 3 тысяч атлетаў і балельшчыкаў з розных краін.