Аляксандр Лукашэнка: Галоўная мэта сістэмы дзяржорганаў - забяспечыць устойлівы эканамічны рост

5 июня 2020
У Беларусі новы склад урада. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў нараду, на якой былі названыя ўсе ключавыя прозвішчы. Прэм'ер-міністрам стаў Раман Галоўчанка. Да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Вызначаны і шэраг іншых пасад у Савеце Міністраў - усе яны моцныя прафесіяналы з сур'ёзным вопытам кіравання. Падчас нарады Кіраўнік дзяржавы пазначыў асноўныя задачы і прыярытэты, якія стаяць перад краінай, арыентаваў усіх на інтэнсіўную працу для пераадолення сучасных цяжкасцяў. Нельга дапусціць падзення эканомікі і ўзроўню жыцця людзей. 

Падчас размовы з новым складам урада Аляксандр Лукашэнка быў верны сабе і закрануў найболей актуальныя тэмы дзяржаўнага парадку дня - аж да нюансаў выбарчай кампаніі.