Аляксандр Лукашэнка: Для Беларусі важна далейшае паглыбленне ўзаемадзеяння з Кітаем

20 сентября 2018

Для Беларусі важна далейшае паглыбленне ўзаемадзеяння з Кітаем. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі КНР, дзе Чжаа Лэцзі таксама ўзначальвае дысцыплінарную камісію. Палітык сапраўды высокага рангу, з'яўляецца даверанай асобай Старшыні Кітая Сі Цзіньпіна. Беларусь і КНР злучае давернае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. Такі высокі ўзровень узаемадзеяння афіцыйны Пекін падтрымлівае толькі з чатырма дзяржавамі, уключаючы нашу краіну. Да таго ж Беларусь - стратэгічны пункт маштабнага праекта, які рэалізуе Кітай, - "Адзін пояс - адзін шлях". За больш як чвэрцьвекавую гісторыю дыпадносін тавараабарот вырас амаль у сто разоў. Зараз гэты паказчык перавышае тры мільярды долараў.

За ўсімі гэтымі вынікамі стаіць і асабістае сяброўства лідараў Беларусі і Кітая. Кіраўнікі дзяржаў штогод абменьваюцца візітамі і праводзяць двухбаковыя сустрэчы на палях розных самітаў. Адна з нядаўніх адбылася ў чэрвені на палях Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Адзін з самых паказальных праектаў дзвюх краін - індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзе ўжо зарэгістраваныя 37 рэзідэнтаў. Гэта высокатэхналагічныя кампаніі Кітая, Беларусі, Расіі, Аўстрыі і Германіі. Улетку наступнага года на яго пляцоўцы пройдзе глабальны эканамічны форум.

Сёння ў Палацы Незалежнасці бакі абмеркавалі новыя праекты, а таксама абмяняліся меркаваннямі наконт якасці двухбаковага ўзаемадзеяння і яго паглыблення.

Чжаа Лэцзі, член пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая, сакратар цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны: "Вельмі рады пабываць у прыгожай краіне Беларусі. У першую чаргу хачу Вам перадаць самае цёплае прывітанне ад Вашага добрага сябра Сі Цзіньпіна. Вы больш за 10 разоў наведвалі Кітай, асабіста занеслі вялікі ўклад для развіцця нашых адносін. Кітай і Беларусь - добрыя сябры, партнёры, якія аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу. Як Вы сказалі, гэта краіны - жалезныя браты, жалезныя сябры. Галоўная мэта нашага візіту - рэалізацыя дамоўленасцяў, якія былі пазначаныя на палях саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў чэрвені гэтага года. А таксама нарошчванне ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўмацаванне адносін паміж нашымі дзяржавамі".

У Беларусі высокапастаўлены госць з трохдзённым візітам. Сёння ў Чжаа Лэцзі запланаваныя перамовы ва ўрадзе, Адміністрацыі Прэзідэнта. Палітык таксама наведае Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А заўтра дэлегацыю чакаюць у верхняй палаце парламента і індустрыяльным парку "Вялікі камень".