Кіраўнік дзяржавы дасць інтэрв'ю кітайскім СМІ: Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая і інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа". Гэта адзіная тэлекампанія ў свеце, якая ажыццяўляе вяшчанне на шасці галоўных мовах ААН і мае 21 канал у адкрытым доступе. Інфармацыйнае агенцтва "Сіньхуа" - найбуйнейшы ў Кітаі цэнтр збору і распаўсюджвання інфармацыі. Яно мае свае аддзяленні больш чым у 140 краінах.
Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі ўжо даваў інтэрв'ю ўдзельнікам прэс-тура цэнтральных СМІ Кітая ў 2012 годзе, прымеркаванага да 20-годдзя ўсталявання беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.













