Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю праграме "Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым"

12 февраля 2015

Вынікі мінскага саміту "нармандскай чацвёркі", будучыня Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і адносіны з ЕС. Правёўшы Уладзіміра Пуціна, Пятра Парашэнку, Франсуа Аланда і Ангелу Меркель, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю праграме "Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым". За апошнія чатыры гады беларускі лідар тройчы быў госцем адной з самых рэйтынгавых праграм на расійскім тэлебачанні. І кожны раз нагода была вельмі важкай. Ільвіная доля інтэрв'ю была прысвечаная вынікам саміту "нармандскай чацвёркі", выніковасці мінскай пляцоўкі і ролі Аляксандра Лукашэнкі ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.

Поўную версію інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі тэлеканалы "Расія-1" і "Расія -24" пакажуць 14 лютага.