Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" Сяргею Брылёву

14 февраля 2015

Вынікі мінскіх перамоў "нармандскай чацвёркі", роля Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і будучыня адносін з Захадам. Пасля завяршэння саміту "нармандскай чацвёркі" ў Мінску Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" Сяргею Брылёву. Большая частка гутаркі была прысвечаная вынікам мінскай сустрэчы лідараў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі. Гаварылі, праўда, не толькі пра сур'ёзнае. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, чым карміў высокіх гасцей, як флаг Германіі вырашыў паставіць пасярэдзіне і чаму Франсуа Аланд здаўся яму дабраком.

Падрабязнасці ў рэпартажы Сяргея Хамянтоўскага. За апошнія чатыры гады Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка тройчы быў госцем адной з самых рэйтынгавых праграм на расійскім тэлебачанні "Весткі ў суботу". І кожны раз нагода была вельмі важкай. Летась Сяргей Брылёў і Аляксандр Лукашэнка падрабязна гаварылі наконт спраў еўразійскіх.

Сёння магістральнай тэмай размовы сталі праблемы ўкраінскія. Перад тым як спытацца пра вынікі мінскага саміту "нармандскай чацвёркі", Сяргей Брылёў просіць Кіраўніка дзяржавы разгадаць пратакольную загадку.

Расказаў Кіраўнік дзяржавы і пра некаторыя арганізацыйна-бытавыя сакрэты мінскага саміту. У прыватнасці, чым частавалі высокіх гасцей.

А калі сур'ёзна, то Беларусь на саміце "нармандскай чацвёркі" не была назіральнікам. Мінск не менш чым Кіеў, Масква, Парыж і Берлін зацікаўленыя ў міры ў суседзяў. Украінскі крызіс напрамую закранае нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Акрамя эканомікі з тавараабаротам на 7 мільярдаў долараў, гэта яшчэ і пытанні бяспекі.

Прыезд у Мінск кіраўнікоў Германіі і Францыі на саміт "нармандскай чацвёркі" - момант гістарычны. Для даведкі: апошні французскі кіраўнік, які пабываў на беларускай зямлі, быў Напалеон у 1812 годзе. Потым быў доўгі перапынак у зносінах з заходнімі лідарамі. Якімі Аляксандру Лукашэнку здаліся Меркель і Аланд, цікавіцца Сяргей Брылёў.

Гаварылі і наконт будучыні Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. На думку Аляксандра Лукашэнкі, ён выгадны Мінску, а пра выхад з дагавора нават думак няма.

Інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі ўжо ўбачылі ўсе рэгіёны Расіі на каналах "Расія 1" і "Расія 24". Як прызналіся калегі, беларускі лідар - персона рэйтынгавая ў медыйнай сферы.