Беларускія пагранічнікі стаяць на варце рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі

2 июня 2018

А знаходзячыся на ключавых транзітных шляхах, наша краіна з'яўляецца надзейным партнёрам многіх дзяржаў у спыненні трансгранічнай злачыннасці. З такімі словамі звярнуўся Кіраўнік дзяржавы да курсантаў Інстытута пагранслужбы і асабовага складу Брэсцкай пагранічнай групы. Сёння Прэзідэнт наведвае галоўны паўднёва-заходні пагранічны фарпост краіны. У Брэсце Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў і на пытанні журналістаў.

Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Вольгі Макей.

Брэсцкая пагрангрупа ахоўвае ўчастак працягласцю тры з паловай сотні кіламетраў. З пачатку мінулага года тут затрымалі больш чым паўтары тысячы парушальнікаў, выявілі больш за 400 кілаграмаў наркотыкаў, 76 адзінак зброі і каля 300 боепрыпасаў. У той жа час праз пункты пропуску прайшло каля 9 мільёнаў чалавек. Лічба супастаўная з колькасцю насельніцтва нашай краіны.

Тых, хто штодня на варце межаў, сёння з векавым юбілеем утварэння пагранслужбы ўрачыста віншуе Прэзідэнт. Адстойваць спакой сваіх межаў зараз даводзіцца ў няпростай геапалітычнай сітуацыі. Супрацьстаянне нагнятаецца ў тым ліку і ля межаў Беларусі.

Пастраенне асабовага складу Брэсцкай пагрангрупы і курсантаў прадоўжылася ўрачыстым маршам. Сёння Прэзідэнту паказалі, чым жыве пагранічная група. Расказалі аб навінках тэхнічнага абсталявання і прадэманстравалі, як ідзе працэс падрыхтоўкі спецыялістаў па ахове дзяржаўных межаў.

Ужо пасля Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з ветэранамі пагранічных войскаў. Сумленная размова аб праблемах і дасягненнях з сапраўднымі патрыётамі Радзімы. Разам успомнілі баявое мінулае і абмеркавалі будучыню. Галоўнакамандуючы падзяліўся планамі па развіцці сістэмы пагранічнага кантролю і арміі ў цэлым.

Крыху пазней яшчэ адзін урачысты і сімвалічны момант. Прэзідэнт аддаў даніну памяці воінам, якія першымі прынялі на сябе ўдар Вялікай Айчыннай. Брэсцкая крэпасць назаўжды застанецца сімвалам гераічнасці беларускага народа. Пра тое, як важна беражліва захоўваць памяць і праўду аб вайне, разважалі і ў размове з журналістамі. Прадстаўнікі СМІ, вядома, пацікавіліся меркаваннем Прэзідэнта і па самых рэзанансных тэмах. У прыватнасці, гучнымі карупцыйнымі скандаламі. Прынцыповая пазіцыя беларускага лідара вядомая – даравання не будзе нікому.

Прэзідэнт пракаменціраваў і матэрыялы, якія з'яўляюцца ў прэсе саюзнікаў, аб тым, што Беларусь нібы займаецца гістарычным сепаратызмам. Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў тых, хто спрабуе прыватызаваць Перамогу. Закранулі і тэму змены кіраўніцтва ў БРСМ.

Пазіцыя Кіраўніка дзяржавы - Саюзу трэба наладзіць жывую працу з моладдзю, без фармалізму.

Адміністрацыі Прэзідэнта ўжо даручана вызначыць асноўныя напрамкі працы аб'яднання. А ў найбліжэйшы час з кіраўніцтвам БРСМ і актыўнай моладдзю сустрэнецца і беларускі лідар.