Аляксандр Лукашэнка: Беларусь - за чысціню і празрыстасць у спорце

24 июля 2018

Беларусь - за чысціню і празрыстасць у спорце. Такую прынцыповую пазіцыю агучыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай федэрацыі баскетбола Патрыкам Баўманам.

Як мяркуе Кіраўнік дзяржавы, нельга ператвараць спорт у частку бруднай палітыкі. Такая практыка і паводле ацэнак балельшчыкаў усё часцей псуе ўражанні і ад самых маштабных спартыўных форумаў.

У Мінску зараз праходзіць чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. У турніры ўдзельнічаюць 16 наймацнейшых каманд. Зборная Беларусі атрымала права выступіць як прадстаўнік краіны-арганізатара. На планетарным першынстве ФІБА ўпершыню прадставіла новы кубак, які можна ўбачыць у Палацы спорту. А Беларуская федэрацыя баскетбола распрацавала ўнікальныя медалі чэмпіянату.