Аляксандр Лукашэнка: Беларусь выступае за моцную і адзіную Еўропу

6 ноября 2018

Беларусь выступае за моцную і адзіную Еўропу. Пра гэта сёння на сустрэчы з групай амерыканскіх аналітыкаў заявіў Аляксандр Лукашэнка. Бяспека ўсяго кантынента залежыць ад згуртаванасці краін у рэгіёне. Акрамя таго, наш Прэзідэнт адказаў і на частае пытанне пра з'яўленне на тэрыторыі Беларусі расійскай ваеннай базы: у такім аб'екце няма патрэбы.

Нагадаем, у Мінск прыбыло некалькі аўтарытэтных экспертаў з ЗША. Сярод іх, напрыклад, прадстаўнікі Джэймстаўнскага фонду і Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі. Гэтая сустрэча важная не толькі для беларуска-амерыканскіх адносін, але і для ўсяго рэгіёна. Становішча ва Усходняй Еўропе застаецца вельмі няпростым.

Падрабязнасці размовы пра геапалітыку, бяспеку і супрацоўніцтва - у наступным выпуску навін.