А. Лукашэнка: Беларусь заўсёды гатова даць пляцоўку для рашэння канфліктных пытанняў

12 сентября 2019

Беларусь заўсёды гатова даць  пляцоўку для рашэння глабальных канфліктных пытанняў і правядзення найважнейшых міжнародных форумаў па тэме бяспекі. З такімі словамі сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да 13-ці паслоў падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат. Сярод прадстаўнікоў дыпмісій - наш найбліжэйшы саюзнік - Расія, а таксама паслы постсавецкіх рэспублік, Еўрасаюза, Цэнтральнай Амерыкі і Афрыкі. Старт іх місіі супадае з важнай палітычнай падзеяй у краіне - парламенцкімі выбарамі.