Аляксандр Лукашэнка: Беларусь не робіць выбар паміж Усходам і Захадам

25 сентября 2018

Беларусь не робіць выбар паміж Усходам і Захадам. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння даверчых грамат, якая сёння прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Адразу 12 новых паслоў прыбылі з Расіі, Індыі, Венгрыі, Судана. Частка дыпламатаў будзе прадстаўляць інтарэсы сваёй краіны ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Гэта паслы Мексікі, Аргенціны, Босніі і Герцагавіны, Іарданіі, Ірака, Партугаліі, Саудаўскай Аравіі і Панамы. Наша дзяржава імкнецца наладжваць з усімі партнёрамі без выключэння раўнапраўныя палітычныя і ўзаемавыгадныя эканамічныя адносіны.

Работа дыпламатаў у Беларусі пачынаецца афіцыйна сёння пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат. Менавіта з гэтага сімвалічнага моманту стартуе місія пасла. Але ад кожнага чакаюць не сімвалічнага, а канкрэтнага ўкладу ў развіццё двухбаковых адносін. Беларусь гатова да далейшай актывізацыі супрацоўніцтва з Босніяй і Герцагавінай. Вялікі патэнцыял бачаць для нарошчвання ўзаемадзеяння з Партугаліяй. Ёсць нядрэнныя магчымасці для таго, каб паглыбіць эканамічныя кантакты з Іракам і Іарданіяй. Напрацаваны патэнцыял з Аргенцінай трэба накіраваць у новае ручво. З Індыяй ужо намечаны перспектыўныя праекты і ёсць дамоўленасці на вышэйшым узроўні. Настаў час павышаць узровень двухбаковых кантактаў з Венгрыяй. Разлічваюць, што новы пасол нашага стратэгічнага саюзніка - Расіі - зробіць усё, каб надаць новы імпульс адносінам ва ўсіх сферах.

Міхаіл Бабіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі: "Я той чалавек, які настроены на тое, каб зрабіць усё для таго, каб нашы адносіны па-сапраўднаму былі братэрскімі, каб яны ўмацоўваліся, была і паўнавартасная эканамічная інтэграцыя, і ў той частцы, у якой магчыма, развіваўся наш палітычны саюз. Супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы павінна быць напоўнена рэальным зместам, каб аб'яднанне не было нейкім віртуальным праектам, а прыносіла карысць грамадзянам дзвюх краін".

А пасля цырымоніі - размовы з новымі пасламі за сімвалічнымкеліхам шампанскага. З кожным дыпламатам Прэзідэнтабмяняўся прывітаннем. Гэта яшчэ адна магчымасць зрабіцьакцэнты на двухбаковым супрацоўніцтве. Дыпламаты перадаліпрывітанні ад лідараў сваіх краін і выявілі гатовасць даактыўнага ўзаемадзеяння ў розных кірунках. Усе падрабязнасці- сёння ў "Панараме". Нашы карэспандэнты рыхтуюць вялікірэпартаж.