Аляксандр Лукашэнка: Беларусь мае намер прытрымлівацца планаў па інтэграцыі, але з захаваннем сваіх інтарэсаў

5 марта 2020
Беларусь мае намер прытрымлівацца планаў па інтэграцыі, але з захаваннем сваіх інтарэсаў. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ у Палацы Незалежнасці. Мінск - прагматычны саюзнік усіх удзельнікаў арганізацыі і свае абавязацельствы мае намер выконваць, у тым ліку і ў ваеннай сферы. Аднак ёсць і іншыя выклікі, напрыклад, гарачая сітуацыя ва Украіне, якая патрабуе вырашэння. 

Адзначым, што сярод актуальных для АДКБ праграм на гэты год асаблівая ўвага надаецца барацьбе з наркатрафікам. Так, сакратарыят арганізацыі распрацоўвае новы праект антынаркатычнай стратэгіі на найбліжэйшыя 5 гадоў. У планах таксама 7  сумесных вучэнняў, сярод якіх і "Непарушнае братэрства - 2020", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі. Нагадаем, што Станіслаў Зась раней займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. А з 1 студзеня ён  Генеральны сакратар  АДКБ, абраны на 3 гады, зацверджаны ўсімі ўдзельнікамі аб'яднання.