Беларусь павінна прымаць меры для сваёй бяспекі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.
На сустрэчы ішла размова пра вынікі працы ведамства, выпуск найноўшых узораў узбраення. Кіраўнік Ваенна-прамысловага камітэта распавёў, як ідзе работа, у прыватнасці, у ракетабудаванні. У Беларусі ўжо стварылі ракету сярэдняй далёкасці, зараз у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю. Размова таксама ішла пра выкананне даручэнняў Прэзідэнта па мадэрнізацыі прадпрыемстваў абароннага сектара. Кіраўніка дзяржавы цікавіў стан спраў на двух авіярамонтных заводах - у Оршы і Баранавічах. Яны працуюць стабільна, з загрузкай.
З падачы Прэзідэнта кардынальныя рашэнні ў абароннай і прамысловай сферах сталі вызначальнымі, і сёння беларускае ўзбраенне ўвесь час удасканальваецца. Выйшлі на стварэнне такіх узораў, пра якія пяць-сем гадоў таму яшчэ не маглі нават марыць. Яны запатрабаваныя і ў нас, і за мяжой. Сёння больш за 70 дзяржаў маюць на ўзбраенні сваіх армій сучасныя ўзоры ваеннай прадукцыі з пазнакай "Зроблена ў Беларусі". Па выніках мінулага года экспарт Дзяржкамваенпрама перавысіў мільярд долараў, плануюць, што сёлета будзе не меншы.
Аляксандр Лукашэнка: Беларусь павінна прымаць меры для сваёй бяспекі
23 сентября 2019














