Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў задачы Адміністрацыі Прэзідэнта

18 октября 2018

Справядлівасць, ідэалогія, дысцыпліна і кадры. Актуальныя задачы Адміністрацыі Прэзідэнта сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці.

Такія нарады з палітычным, эканамічным і сілавым блокамі краіны зараз праходзяць пастаянна. Робіцца гэта для таго, каб актуалізаваць задачы ва ўсіх найважнейшых кірунках жыцця грамадства і дзяржавы. У прыватнасці, зараз на парадку дня працы Адміністрацыі - сталае ўдасканаленне кадравай палітыкі на ўсіх узроўнях, а таксама падтрыманне выканальніцкай дысцыпліны і кантроль над выкананнем рашэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. Справядлівасць - асноўны крытэрый любога рашэння галоўнага палітычнага штаба.

Вялікая ўвага надаецца і экспертна-прававой працы Адміністрацыі, якая таксама здзяйсняе кантроль над дзяржорганамі ў сферы права. У гэтым кірунку ўжо добра сябе паказала практыка прыцягнення грамадскасці і экспертных саветаў да абмеркавання праектаў і прававых актаў. Як прыклад, справядлівая народная крытыка канцэпцыі закона "Аб процідзеянні хатняму насіллю". Практыка такой усебаковай ацэнкі найважнейшых дакументаў будзе працягвацца. Падрабязнасці нарады ў Палацы Незалежнасці - у нашых наступных выпусках.