Аляксандр Лукашэнка 28-29 снежня наведае з рабочым візітам Расію

28 декабря 2021

Аляксандр Лукашэнка наведае з рабочым візітам Расійскую Федэрацыю. Сёння Прэзідэнт Беларусі возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД, якая пройдзе ў Санкт-Пецярбургу. Беларускі борт нумар адзін ужо вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці сёлета, абмяняюцца меркаваннямі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Маючая адбыцца сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД. А на заўтра запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.