Прэзідэнт Беларусі 25-26 лістапада ажыццявіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю

23 ноября 2015

І як толькі што паведаміла прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка 25-26 лістапада ажыццявіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю. У Маскве адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім, а затым у пашыраным складзе. Па яе выніках чакаецца падпісанне міжурадавых дакументаў.

Праграмай візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы запланаваныя сустрэчы са старшынёй урада Дзмітрыем Мядзведзевым, а таксама старшынямі дзвюх палат Федэральнга сходу. Прэзідэнт Беларусі ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.