Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

23 апреля 2018

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы. Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпкорпусу, сродкаў масавай інфармацыі. Выступленне Кіраўніка дзяржавы будзе паказана ў прамым эфіры па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10:30. Тэлеверсію Паслання глядзіце заўтра ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.