Аляксандр Лукашэнка 22-23 сакавіка здзейсніць афіцыйны візіт у Грузію

21 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22-23 сакавіка здзейсніць афіцыйны візіт у Грузію. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Плануюцца афіцыйныя перамовы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан агульнай эканомікі і перспектывы супрацоўніцтва. Размова пойдзе пра пашырэнне асартыменту і аб'ёмаў паставак прадукцыі, развіццё вытворчай кааперацыі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Агульную цікавасць выклікае ўзаемадзеянне ў навуцы, адукацыі і медыцыне, сферах транспарту і лагістыкі, рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі таксама абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў палітыцы, кантакты краін на міжнародных пляцоўках, сітуацыю ў свеце і рэгіёне. Па выніках перамоў плануецца падпісанне міжнародных дакументаў. Таксама адбудуцца сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II. Адначасова з мерапрыемствамі ў рамках афіцыйнага візіту Кіраўніка дзяржавы ў Тбілісі пройдуць дні Мінска і грузінска-беларускі бізнес-форум.

Апошнія некалькі гадоў адзначаецца станоўчая дынаміка ў развіцці беларуска-грузінскіх адносін. Гэтаму спрыяла рэалізацыя дамоўленасцяў на ўзроўні лідараў дзвюх краін.