Аляксандр Лукашэнка 20-21 лістапада ажыццявіць афіцыйны візіт у Азербайджан

19 ноября 2013

Там пройдуць перамовы беларускага лідара з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе. Па выніках перамоў будзе падпісаны шэраг дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Азербайджан з'яўляецца важным для Беларусі гандлёва-эканамічным партнёрам. За 6 гадоў тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся ў 6 разоў і па выніках мінулага года склаў больш за 200 мільёнаў долараў. Перспектыўным кірункам у двухбаковым узаемадзеянні з'яўляецца вытворчая кааперацыя. У Азербайджане збіраюць беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, камунальную тэхніку, а таксама аптычнае абсталяванне і ліфты.