Аляксандр Лукашэнка 13-14 чэрвеня ажыццёвіць рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку

12 июня 2019

Наш Прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-назіральніка. Аляксандр Лукашэнка выступіць падчас пасяджэння Савета ў пашыраным складзе. Кіраўнік дзяржавы пазначыць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.