Аляксандр Лукашэнка 11 і 12 лістапада здзейсніць афіцыйны візіт у Аўстрыю

8 Лістапада 2019

У Вене пройдуць перамовы Прэзідэнта Беларусі з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Лідары краін абмяркуюць працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на даволі высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам (у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства"). Прэзідэнт Беларусі ў Вене правядзе таксама перамовы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі і ў фармаце рабочай вячэры сустрэнецца са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацсавета Себасцьянам Курцам. Адначасова з візітам Кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнес-форум, у якім прымуць удзел дзелавыя колы краін, уключаючы прадстаўнікоў буйнога бізнесу. Таксама падчас афіцыйнага візіту ў Аўстрыю будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў і бізнес-пагадненняў аб развіцці супрацоўніцтва па розных кірунках.