Аляксандр Косінец вызвалены ад пасад Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

5 декабря 2016

Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі вызвалены ад пасад Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта  Беларусі  ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння, паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. Выконваючым абавязкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч.