Актуальныя пытанні эканомікі ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы і ўрада

22 августа 2017

Прадоўжана практыка штоквартальных нарад з кіраўнікамі важных дзяржорганаў. Яны ўжо праходзілі з палітычным штабам - Адміністрацыяй Прэзідэнта і Саветам бяспекі па пытаннях бяспекі. На парадку дня - абмеркаванне з эканамічнай камандай усіх тых пытанняў, якія сёння патрабуюць увагі: ад вынікаў паўгоддзя, кантролю за цэнамі і сітуацыі на рынку працы да зарплат і выканання даручэнняў па гарантаванні харчовай бяспекі краіны. Але гэтая сустрэча не падмяняе справаздачу ўрада.

Па выніках паўгоддзя эканоміка Беларусі паказала мінімальны, але рост. Плюс 1%. Нядрэнна спрацавалі прамысловасць і гандаль. Павінны падцягнуцца сельская гаспадарка і будаўніцтва. Прыярытэт працы ўрада на другую палову года - захаванне тэмпаў росту пры забеспячэнні макраэканамічнай збалансаванасці і зніжэнні інфляцыі.