Актуалізаваны задачы і функцыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

16 сентября 2019

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. У дакуменце прадугледжаны шэраг абноўленых падыходаў да падрыхтоўкі кіруючых кадраў, устаноўлены  этапы фарміравання і віды адукацыйных праграм. У мэтах павышэння матывацыі моладзі да навучання павялічаны памер стыпендый. Прадугледжваюцца меры па прыцягненні да выкладчыцкай дзейнасці лепшых кадраў у сферы дзяржкіравання.