Спартыўны кастынг, які ахапіў усе рэгіёны Беларусі, беспрэцэдэнтная акцыя - "300 талентаў для "каралевы"- завяршылася сёння ў Мінску. Ініцыятарам выступіла Федэрацыя лёгкай атлетыкі. Як вынік - каля 210 тысяч дзяцей здалі нарматывы і прайшлі агледзіны. Самыя таленавітыя і перспектыўныя сабраліся ў лёгкаатлетычным манежы і прадэманстравалі свае навыкі і ўменні пад наглядам такіх чэмпіёнаў, як Аксана Мянькова, Андрэй Краўчанка, Марына Арзамасава і нават Сяргей Бубка.
Пагутарыць з дзецьмі і ацаніць іх задаткі прыехаў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што галоўнае для юных спартсменаў зараз - развіццё свайго патэнцыялу. Ні адно дзіця, якое "можа і хоча" не павінна быць страчана для спорту, а іншыя федэрацыі павінны браць прыклад з лёгкай атлетыкі і праводзіць свае адборы. Таксама Прэзідэнт пагутарыў практычна з кожным дзіцем, даўшы своеасаблівыя бацькоўскія навучанні моладзі.
Цікава, але некаторыя дзеці ўжо сёння былі ўзяты на аловак галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Ігарам Сівадзедавым. Настаўнік адзначыў, што патэнцыял ёсць у многіх, а калі камусьці не ўдаецца замацавацца ў гэтым відзе спорту, на іх павінны звярнуць увагу прадстаўнікі іншых федэрацый, бо лёгкая атлетыка сама па сабе ўніверсальная і закладвае добрую базу.













