Актыўнасць НАТА ля нашых межаў напярэдадні стала нагодай для дыялогу ў Палацы Незалежнасці

29 октября 2019

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб беларускай рэакцыі  на амерыканскія танкі ў Літве.

Вясной там пройдуць буйнамаштабныя вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу. Да іх старту яшчэ паўгода, але цяжкая бранятэхніка ўжо прыбыла на палігон Пабрадэ. Гэта прыкладна  за 15 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Усяго ў манеўрах возьмуць удзел  каля 40 тысяч вайскоўцаў, паўтысячы  з іх ужо ў суседняй Літве. Такая актыўнасць ля нашых межаў  не ўяўляе пагрозы, але і адназначна  не прычына для самазаспакаення. 

Кіраўнік дзяржавы даручыў унесці адпаведныя прапановы і  прыняць   канкрэтныя  меры па гарантаванні  бяспекі Беларусі. 

З'яўленне амерыканскіх танкавых падраздзяленняў  у непасрэднай блізкасці ад мяжы з нашай краінай  аб'ектыўна вымушае Мінск прапрацоўваць меры рэагавання ў адказ. Пазіцыя Беларусі такая: мы не збіраемся іграць мускуламі,  але гатовы да адэкватных адказаў на любыя дзеянні. Порах трэба трымаць сухім. 

А яшчэ ўлічваць той факт, што вучэнні будуць праходзіць  у непасрэднай блізкасці ад Беларускай АЭС. Яна абаронена з паветра найноўшым узбраеннем. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў узмацніць яе наземную абарону. 

Што да ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, у наступным годзе бакі перапрацуюць план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў. Ён будзе зменены з улікам сітуацыі. Так, вайскоўцы Беларусі і Расіі будуць праводзіць сумесную разведку ў сувязі з натаўскімі вучэннямі.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя