Актыўнасць кантактаў па лініі Мінск - Тэгеран назіраецца на ўсіх узроўнях

8 сентября 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ацэньвае патэнцыял тавараабароту паміж Беларуссю і Іранам у мільярд долараў. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй Сходу Ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані.

Аснова іранскага экспарту - сухафрукты, арэхі і лекі. Асабліва апошнія гады краіны нарошчваюць тэмп узаемадзеяння, не абмяжоўваючыся толькі простым гандлем. Сёння Іран цікавіць сфера высокіх тэхналогій, партнёры гатовыя пераймаць перадавы беларускі вопыт менавіта ў гэтай галіне. Беларусь у сваю чаргу зацікаўлена ў іранскіх інвестыцыях.

Актыўнасць кантактаў па лініі Мінск - Тэгеран назіраецца на ўсіх узроўнях. Зараз прапрацоўваецца візіт у Мінск першага віцэ-прэзідэнта Ірана. Візіт парламенцкай дэлегацыі трохдзённы. Госці яшчэ плануюць наведаць некалькі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.