Адміністрацыя Прэзідэнта накіроўвае мясцовыя ўлады на новыя падыходы па разборы зваротаў грамадзян

24 октября 2017

Павышэнне прэстыжу дзяржслужбы, выканальніцкая дысцыпліна і ўдасканаленне работы са зваротамі грамадзян. Гэтыя пытанні сёння абмяркоўваліся на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта. Сустрэча ў такім фармаце ўжо стала традыцыйнай. Ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць аператыўных рашэнняў на вышэйшым узроўні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў выканальніцкай дысцыпліне ды і ў рабоце са зваротамі грамадзян ёсць праблемныя моманты. Галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы ў гэтым пытанні - слухаць і чуць людзей, бачыць тэндэнцыі і аператыўна на іх рэагаваць. Гэта па выніках нарады журналістам паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта. Як і тое, што ўсе пытанні, якія абазначыў Аляксандр Лукашэнка, былі абмеркаваныя канкрэтна і падрабязна. Пра гэта - Наталля Брэус.

Трэба сказаць, што пасля абнаўлення вярхушкі Адміністрацыі напрыканцы мінулага года мяняецца стыль працы гэтага дзяржоргана. Аляксандр Лукашэнка ініцыіраваў сустракацца рэгулярна, каб абмяркоўваць найважнейшыя пытанні палітычнага парадку дня. Фармат працы, прапанаваны Прэзідэнтам, прыжыўся. У такім складзе, як сёння, збіраюцца прыкладна раз на два месяцы, раз за квартал. Гэта магчымасць публічна абазначыць прыярытэты для сваёй каманды і, вядома, абмеркаваць самыя гучныя тэмы.

Графік Кіраўніка дзяржавы вельмі напружаны. У такім тэмпе даводзіцца працаваць і прэзідэнцкай Адміністрацыі. Аляксандр Лукашэнка не раз называў яе палітычным штабам. Каманда кіраўніка краіны павінна працаваць не проста ў тэмпе, а на апярэджанне. Менавіта Адміністрацыя Прэзідэнта адказвае за кадравую палітыку ў краіне. Гэта, можна сказаць, такі HR на дзяржузроўні. Так што менавіта з гэтага цэнтра зыходзяць прапановы па кадравым рэестры. 

Гэтыя заявы - званочак для дзяржапарата - працаваць спусціўшы рукавы не атрымаецца. Тэндэнцыя такая, што з павышэннем прэстыжу дзяржслужбы будуць расці патрабаванні і попыт на адказных прафесіяналаў. На гэты раз на сустрэчу былі запрошаныя дзяржсакратар Савета бяспекі і кіраўнік спраў Прэзідэнта. Адразу стала зразумела, што іх прысутнасць вызначыць і кола пытанняў да агульнага разгляду. Але, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, гэта не адмяняе сустрэч, калі спатрэбіцца, з эканамічным штабам і сілавікамі па пытаннях бяспекі.

Менавіта ў Адміністрацыю Прэзідэнта ідуць па праўду. Для шматлікіх палітычны штаб Кіраўніка дзяржавы становіцца апошняй надзеяй у пошуках справядлівасці. Штодня тут, на Карла Маркса, 38, прымаюць ад 100 да 200 зваротаў.

Так эмацыянальна распавядае Тамара Аляксееўна пра сваю бяду. Без слёз і не ўспомніш! Разам з мужам, падпалкоўнікам у адстаўцы, у свой час аб'ездзілі ўвесь Саюз - ад Калінінграда да Камчаткі. Але аселі ў Мінску, жывуць у звычайнай шматпавярхоўцы па вуліцы Магілёўскай на самым верхнім, 12, паверсе. У апошнія гады муж і жонка сутыкнуліся з праблемай - адзін з пакояў моцна прадувала. У выніку зімой прамярзалі сцены, з'явілася цвіль. У самім жа пакоі было не вышэй за 14-17 градусаў.

З такім жыллёвым дыягназам шлях да аздараўлення жылля адзін - уцяпленне фасада знадворку. Праўда, шматлікія звароты ў камунальныя службы, доўга былі безвыніковымі. Пакуль у сітуацыю рашуча не ўмяшаўся ўнук пенсіянераў, Аляксандр.

У выніку - тэрмашуба за акном - у кватэры камфортныя плюс 22. Такім цяплом цяперашняй халоднай восенню яшчэ з кім-небудзь і падзяліліся б, жартуюць пенсіянеры. Зрэшты, рэальна падзяліцца ёсць чым - і ў знак падзякі (вось такі парыў душы) частку свайго ўраджаю з дачнага ўчастка Уладзімір Аляксеевіч і Тамара Аляксееўна маюць намер перадаць у адзін са сталічных дзіцячых садкоў або дзеткам-сіротам. Дабро за дабро, як кажуць.

Летась у Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла больш чым 24 тысячы зваротаў. Гэта ўжо менш, чым у мінулыя гады. Але ўсё яшчэ шмат нявырашаных людскіх праблем. Практыка паказвае, што больш за палову з іх маглі б вырашыць на месцах. У топе праблемных запытаў былі жыллёва-камунальная бязладзіца і праблемы будаўніцтва.

Адміністрацыя Прэзідэнта, вядома, нацэльвае мясцовыя ўлады на новыя падыходы па разборы зваротаў грамадзян. А вось агульнае бачанне і прапановы па тым, як лепш выбудаваць гэтую новую сістэму працы, сёння былі агучаны на сустрэчы з Прэзідэнтам. Нязменным застаецца галоўнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі - слухаць і чуць людзей, бачыць тэндэнцыі, што адбываецца і ў сталіцы, і ў рэгіёнах, і аператыўна на іх рэагаваць. Гэта па выніках нарады журналістам паведаміла прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы. Як і тое, што ўсе пытанні, якія пазначыў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы сустрэчу, былі абмеркаваныя падрабязна. Прэзідэнту былі даложаны і першыя вынікі праверкі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны ў дзяржапараце - гэтую работу прадоўжаць. Не абышлі бокам пытанні кадравай палітыкі і працу СМІ. Акрамя таго, памочнікі Прэзідэнта далажылі аб ходзе рэалізацыі стратэгічных праектаў, якія курыруюць.