Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі адзначае юбілей - 20 гадоў з дня ўтварэння

5 августа 2014
У гонар свята сёння прайшоў урачысты сход, на які, акрамя цяперашніх работнікаў апарата, былі запрошаныя і тыя, хто стаяў ля вытокаў яго фарміравання.


Вітальнае слова на адрас Адміністрацыі накіраваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У віншаванні гаворыцца: За гады станаўлення суверэннай Беларусі Адміністрацыя Прэзідэнта сфарміравалася як важны орган дзяржаўнага кіравання, які забяспечвае рэалізацыю паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы ва ўсіх сферах жыцця нашага грамадства і спрыяе плённай працы органаў улады.