Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі 20 гадоў

5 августа 2014

20 гадоў спаўняецца з дня стварэння Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Яна праводзіць падрыхтоўку і кантроль выканання рашэнняў Кіраўніка дзяржавы. Акрамя гэтага, у яе веданне ўваходзіць кадравая палітыка краіны, вызначэнне дзяржаўнай ідэалогіі. Адміністрацыя Прэзідэнта забяспечвае ўзаемадзеянне Кіраўніка дзяржавы з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання. Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта з'яўляецца Андрэй Кабякоў.