А. Лукашэнка: Зацягваць з пасяўной кампаніяй нельга

16 марта 2015

Зацягваць з пасяўной кампаніяй нельга. Такое даручэнне сёння даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новых кіраўнікоў шэрагу раёнаў краіны. Рабочы тыдзень Кіраўніка дзяржавы пачаўся з кадравага дня. Спіс прызначэнцаў немалы. Першая група ішла пад флагам умацаванне рэгіянальнай вертыкалі ўлады. У Белай зале Палаца Незалежнасці 8 новых асоб рэгіянальнай вертыкалі ўлады Мінска, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Асаблівую ўвагу рэгіянальных кіраўнікоў Прэзідэнт звярнуў на навядзенне парадку на зямлі. Сталіца, абласныя і раённыя гарады, сёлы, а таксама асабістыя падворкі павінны быць прыведзены ў парадак да 9 мая.