А. Лукашэнка: Папоўніць страты ад падатковага манеўру - адна з задач ДМК

17 сентября 2019
Аб рабоце Мытнага камітэта  ў цэлым і ў прыватнасці аб падатковым манеўры ў нафтавай галіне ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй ДМК. Так, удасканаленне тэхналогій у пунктах пропуску дапамагае гарантаваць бяспеку на мяжы і істотна скараціць час яе  праходжання. 

На беларускай мяжы штосутачна афармляецца каля 6 тысяч грузавікоў і 17 тысяч легкавых аўтамабіляў. Што да пытання скарачэння паступленняў ад вывазных мытных пошлін за нафтапрадукты, да пытання аб кампенсацыі Беларусь і Расія маюць намер вярнуцца. 

Кіраўнік Мытнага камітэта адзначыў, што за восем месяцаў года Беларусь недаатрымала амаль 530 мільёнаў рублёў пошлін з-за нафтавага падатковага манеўру. Пра гэта Юрый Сянько расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін у  рамках праекта "Размова ў Прэзідэнта".

Таксама ён адзначыў, што мытная служба прыкметна палепшыла працу з калегамі з іншых краін. Толькі за цяперашні год падпісалі 15 міжнародных пагадненняў. Нашы межы яшчэ і надзейны шчыт ад наркатрафіку - за восем месяцаў узбуджана 129 крымінальных спраў з-за спроб перавезці забароненыя рэчывы праз Беларусь.