А. Лукашэнка: Віцебскую вобласць трэба прывесці ў парадак

4 августа 2016

Віцебскую вобласць трэба прывесці ў парадак. Гэта запатрабаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання з рабочай паездкай паўночнага рэгіёна Беларусі.

Па дарозе на Віцебшчыну Кіраўнік дзяржавы з борта верталёта праінспектаваў вобласць і Браслаўскі раён у прыватнасці. Адразу пасля прыбыцця на сельгаспрадпрыемства "Маяк Браслаўскі" Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што не ўражаны ўбачаным. Узровень гаспадарання на зямлі пакідае жадаць лепшага. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу службоўцаў на выразнай аграрнай спецыялізацыі кожнага раёна з улікам прыродных умоў і зямель. Вялікая гутарка наконт тэмпаў і якасці палявых работ адбылася на палях Браслаўскага раёна Віцебшчыны. Намалочана амаль 4 мільёны тон збожжа. Да 20 жніўня асноўная ўборка будзе завершаная. Прэзідэнт даручыў не зніжаць тэмпы жніва.

У Браславе Прэзідэнт наведаў мясцовы філіял Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. Кіраўнік дзяржавы дэталёва азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці цвёрдых сыроў. На хутары Паснуддзе пад Браславам размова ішла пра развіццё аграэкатурызму. Больш падрабязна аб рабочай паездцы Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.