А. Лукашэнка: Увесь свет у неаплатным даўгу перад подзвігам савецкага народа

8 мая 2015

"Увесь свет у неаплатным даўгу перад подзвігам савецкага народа". Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Мінску, прысвечаным 70-годдзю Перамогі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, "гісторыю трэба ведаць, а яе ўрокі - памятаць". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь здольная рашуча спыніць любыя спробы ўмяшання ў яе ўнутраныя справы. Мір, незалежнасць, грамадская згода і стабільнасць - галоўныя нацыянальныя каштоўнасці беларусаў. У нас няма ворагаў. Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі паважаюць права кожнай дзяржавы выбіраць свой уласны шлях развіцця. Аляксандр Лукашэнка аддаў даніну павагі і выказаў словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто ваяваў на баку саюзнікаў краін антыгітлераўскай кааліцыі, актывістам антыфашысцкага супраціўлення. Гісторыю трэба паважаць, рабіць высновы, атрымліваць урокі. Яе нельга "прыстасоўваць" да сучаснасці з мэтай рэйтынгаў, апраўдання памылак і пралікаў у палітыцы.

Крыху пазней у Палацы Рэспублікі адбыўся святочны канцэрт. На адной сцэне выступілі артысты з Беларусі, Расіі і Украіны. Пераклічка пакаленняў і лёсаў стала лейтматывам тэатралізаванага дзейства.