А.Лукашэнка: У Беларусі трэба наладзіць вытворчасць электрамабіляў

24 ноября 2017

У Беларусі трэба наладзіць вытворчасць электрамабіляў. Пра гэта заявіў журналістам Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. Электракары - гэта трэнд. Тым больш што ў краіне з'явілася прынцыпова новая аўтавытворчасць.

Прэзідэнт сёння наведвае Гомельскую вобласць. У цэнтры ўвагі сацыяльна-эканамічнае развіццё Буда-Кашалёўскага раёна і рэгіёна ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка пабываў у Доме культуры, мясцовай бальніцы. Даў шэраг даручэнняў. Пасля гэтага падчас чаявання пагутарыў з выхаванцамі дома сямейнага тыпу. Падрабязнасці ў наступных выпусках.