А. Лукашэнка: СНД трэба развіваць як унікальную інтэграцыйную пляцоўку

19 мая 2016

СНД трэба развіваць як унікальную інтэграцыйную пляцоўку. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў СНД.

Сёння Мінск прымае маштабны форум па бяспецы, на які прыехалі найбуйнейшыя спецыялісты ў гэтай галіне з усяго былога СССР. 40-е юбілейнае пасяджэнне савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў СНД пройдзе пасля абеду. Напярэдадні форуму з яго ўдзельнікамі сустрэўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Арганізацыя створаная амаль 20 гадоў таму. Сёння членамі савета кіраўнікоў органаў бяспекі з'яўляюцца 9 дзяржаў. Апроч Беларусі, гэта Расія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан і Украіна. Асноўная задача савета - узаемадзеянне нацыянальных спецслужбаў у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, з прычыны ўзнікнення новых выклікаў і пагроз (у тым ліку крызісных з'яў у сусветнай эканоміцы) важна і далей развіваць СНД як унікальную інтэграцыйную пляцоўку.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць уплыў геапалітычнага становішча ў свеце на бяспеку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, а таксама выкананне праграмы супрацоўніцтва СНД у барацьбе з тэрарызмам. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.