А. Лукашэнка: "Славянскі базар" - аднагодак суверэннай Беларусі

14 июля 2016

І вось зараз мы (практычна ў рэжыме рэальнага часу) атрымліваем першыя кадры з Летняга амфітэатра, дзе ў гэтыя хвіліны праходзіць урачыстая цырымонія адкрыцця "Славянскага базара".

Удзел у цырымоніі традыцыйна прымае і Кіраўнік дзяржавы (фестываль праходзіць пад яго патранажам). Сёння, выступаючы перад гасцямі, Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што "Славянскі базар" - аднагодак суверэннай Беларусі. Свята мастацтваў рабіла свае першыя крокі як раз у год здабыцця рэспублікай незалежнасці. І ўвесь гэты час можна было назіраць, як фестываль развіваецца разам з краінай.

Радасна, што цяперашні юбілейны форум стаў цэнтральнай падзеяй Года культуры. У гэтым яго сіла і прывабнасць.

За чвэрць стагоддзя існавання "Славянскі базар" адкрыў сотні талентаў і даў пуцёўку ў жыццё масцітым артыстам і маладым выканаўцам. Гэта падкрэсліў у сваім выступленні Прэзідэнт, дадаўшы, што сам Віцебск ператварыўся ў сапраўдны культурны цэнтр Беларусі, і шматлікія ў свеце па-новаму змаглі зірнуць на нашу краіну.